Сваё сачыненне я хачу прысвяціць ўсім маці . Мама - гэта першае слова дзіцяці. А колькі цяпла , клопату і любові напаўняюць гэтае слова. Мама дала нам жыццё ! Нялёгкая праца кладзецца на маміны плечы : праца , клопаты па хаце , а галоўнае - выхаванне дзяцей. Любая маці хоча , каб яе дзіця стаў сапраўдным чалавекам . Усе перашкоды ў жыцці мы пераадольваем разам з мамай. Мама пра нас клапоціцца ўсё сваё жыццё. У першы клас мы ідзем за руку разам з нашымі мамамі . Уся хатняя праца кладзецца на маму . У многіх дзяцей няма мам , але яны мараць, што калі-небудзь іх мама прыйдзе , і здзейсніцца дзіцячая запаветная мара . У нашым сяле ёсць сем'і , якія акружаюць клопатам і ўвагай не толькі сваіх дзяцей, але і чужых. Якое неабходна цярпенне , каб падпаліць дзіцячае сэрца, але як прыемна , што дзеці знаходзяць сям'ю. Мы часам не цэнім мам , забываючы аб тых цяжкасцях і праблемах , якія звальваюцца на мам , а яны ў цяжкую хвіліну заўсёды побач і гатовыя дапамагчы нам . А колькі пакут выпадае на матчыну долю . Уявіце сабе , калі роднае дзіця забіраюць у войска. Шмат можна прывесці прыкладаў , калі маці чакае сына з войска , і ніхто акрамя яе не можа зразумець перажыванні за сваё дзіця . Як яна хвалюецца , заўсёды піша яму лісты , цярпліва чакае адказу. Я памятаю , як перажывала Заякина Надзея Паўлаўна за сына Андрэя , калі ён праходзіў службу ў Чачні. А як ёй было прыемна , калі хлопцы са школы напісалі яму лісты , віншуючы з 23 лютага. Яна ў думках ўяўляла, як здзівіцца яе сын , як ужо будуць гарэць яго вочы , як з'явіцца ўсмешка на строгім салдацкім твары, калі атрымае ён лісты ад дзетак . І такіх гісторый у нашым сяле можна прывесці шмат.
Галоўнымі героямі твора з'яўляюцца Кірыла Шыковіч — журналіст, супрацоўнік абласной газеты, доктар Антон Яраш — вядомы ў горадзе хірург-прафесіянал, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў героем-падпольшчыкам, выконваў цяжкія заданні, штодзённа рызыкаваў жыццём, Сямён Гукан — старшыня гарсавета, чыноўнік, кар'ерыст, чалавек, які ў рамане ўвасабляе сістэму чыноўніцкай уседазволенасці таго часу. Гэта яшчэ і маладое пакаленне — Тарас Ганчароў і яго брыгада, Маша, Ніна, Славік іірына Шыковічы. Вобразы галоўных герояў паказаны ў працы, у барацьбе, у час адпачынку, у сямейным побыце, у шчасці і горы. Кожны па-свойму прывабны і абаяльны.
Але праз некаторы час Кірыла Шыковіч пачынае сумнявацца ў правільнасці тых высноў, якія ляглі ў аснову кнігі. Журналіст дзеліцца сваімі сумненнямі з доктарам Ярашам — былым падпольшчыкам, які не пагадзіўся з высновамі кнігі. Ён падтрымлівае жаданне Шыковіча дазнацца праўду, не верыць у здраду Савіча, які разам з дачкою выратаваў яго ад немінучай смерці. Антон Яраш добра разумее, што здраднікі не сталі б рызыкаваць сваім уласным жыццём, а адразу б выдалі яго фашыстам.Першым праменьчыкам праўды можна лічыць артыкул Шыковіча ў абласной газеце. Праз успаміны былой медсястры гаворьшда праўда пра вайну, праўда пра доктара Савіча. Так начала сцвярджацца думка, што многае пра мінулае і вайну было сфальсіфікавана. Але сказаць праўду пра тыя галасы для некаторых чыноўнікаў азначала б перакрэсліць усю сваю службовую кар'еру і прызнаць адказыасць за лес тых людзей, якія сталі ахвярамі. Адной з іх з'яўляецца Зося Савіч. Пасля расстрэлу бацькі яна была арыштавана фашыстамі, прайшла праз катаванні і трапіла ў канцлагер. Але на гэтым пакуты яе не скончыліся: ужо пасля вайны па даносу Гукана яна была выслана ў Сібір як дачка здрадніка.Пасля вайны ёй жылося вельмі цяжка. Пакуты падарвалі здароўе. 3 парокам сэрца яна трапляе да доктара Яраша — цяпер ён будзе ратаваць яе жыццё. Ад выніку аперацыі, якую робіць хірург Яраш, залежыць будучыня Зосі: ці жыць ёй шчасліва, ці зноў пакутаваць. Хворае сэрца мужнай жанчыны як бы ўвасабляе хворае грамадства.Сцэна хірургічнай аперацыі, якую праводзіў доктар Яраш, з'яўляецца адной з цэнтральных у рамане, набываючы сімвалічнае значэнне. Яна сімвалізуе працэс пераасэнсавання жыцця. Сам час, як скальпель хірурга, непазбежна адсячэ ўсё дрэннае, каб вылечыць хворае грамадства. Гэта сэрцы ўсіх людзей на далоні часу-хірурга.Сэрца на далоні — гэта сімвал даверу да чалавека, гэта сімвал грамадства, пазбаўленага страху і падазронасці, гэта сімвал шчырасці і адкрытасці, спагады і дабрыні. героямі твора з'яўляюцца Кірыла Шыковіч — журналіст, супрацоўнік абласной газеты, доктар Антон Яраш — вядомы ў горадзе хірург-прафесіянал, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў героем-падпольшчыкам, выконваў цяжкія заданні, штодзённа рызыкаваў жыццём, Сямён Гукан — старшыня гарсавета, чыноўнік, кар'ерыст, чалавек, які ў рамане ўвасабляе сістэму чыноўніцкай уседазволенасці таго часу. Гэта яшчэ і маладое пакаленне — Тарас Ганчароў і яго брыгада, Маша, Ніна, Славік іірына Шыковічы. Вобразы галоўных герояў паказаны ў працы, у барацьбе, у час адпачынку, у сямейным побыце, у шчасці і горы. Кожны па-свойму прывабны і абаяльны.<span>Героі рамана «Сэрца на далоні» вельмі зацікаўлены гісторыяй падполля. Нягледзячы на ўсе перашкоды з боку надзеленага вялікай уладай старнтыні гарвыканкама Гукана, яны імкнуцца даведацца праўду пра падзеі тых дзён. </span>
<span>Я вельмі люблю бываць у вёсцы Рудкаўка, дзе жыве мая прабабуля Алена. Гэтая невялічкая вёсачка прытулілася ля самага лесу, у якім я люблю бавіць ранак. З незразумелым душэўным хваляваннем я ўваходжу ў яшчэ сонны лес, міжволі запавольваючы крокі.
Усё гарыць, усё ззяе: тут царства расы! Лясная зямля яшчэ вільготная, амаль не чуваць яе пад нагамі, ззаду застаецца цёмны выразны след. Мокрыя травінкі ў пацерках рознакаляровых кропелек. Цішыня. Калі-нікалі парушаюць яе сонныя галасы птушак. На фоне елак кідаюцца ў вочы пачырванелыя асінкі. Павучкі-вандроўнікі яшчэ не пачыналі сваё штодзённае падарожжа: чакаюць, пакуль абсохне раса на іх парашуціках, белых ніцях-павуцінках. На блакітным небе ні воблачка
На палянцы красуюць бярозкі-сяброўкі. Яны ўжо ўплялі ў свае пасмы-косы асеннія залацістыя стужкі. Колькі ж песень ведаюць яны — дажджлівых і ветравых, вечаровых і світанкавых.. .
Нават калі ў лесе яшчэ пануе прыцемак, паляна ўжо заліта святлом. Я люблю бываць тут, дзе мне добра думаецца, адпачываецца. Я назіраю за буслом, што праляцеў зусім нізка над дрэвамі ў бок вёскі. Мусіць, паляцеў на бабулін хлеў, дзе ў яго гняздо. А мо шукае другіх буслоў, каб разам выправіцца ў далёкую дарогу — на поўдзень. Што ж, шчаслівай табе дарогі, дружа! Я буду чакаць цябе вясной, буду чакаць тваю вясновую песню, якую ты так цудоўна клякочаш на страсе бабулінага хлява.
Сонца паднялося вышэй, заглянула пад кожны кусцік, пад кожную галінку. Я ведаю, што цішыня і раса ў лесе ўжо доўга панаваць не будуць — казка скончыцца і пачнецца сухі, цёплы асенні дзень.
Па знаёмай сцяжынцы накіроўваюся да рэчкі Няслухі, што бяжыць за вёскай. Мусіць, назвалі яе так за бурлівы, неспакойны характар. А я люблю Няслуху за гэтую гарэзлівасць, непаўторнасць. Прыгожа на рэчцы ў любую пару года. Зімой вецер-свавольнік замятае снегам берагі, утвараючы казачныя сумёты-палацы. Летам у люстэрка вады ўглядаюцца высокія прыгожыя вольхі і кучаравыя лозы, што растуць на беразе. А як прыемна пасядзець з вудачкай ля рэчкі летнім ранкам, сустрэць усход сонца, паслухаць прывітальную песню жаўрука!. .
</span>
На малюнку яна прыгожая у манашским адзенне и яна ужо пастрыглася у манашки у руцэ яна трымае адзин з летаписау там за её бачны сафийски сабор каля акна стиць падстаука и ляжыць библия перед якой яна любиць малицца стале стаяць лилии стаяць чарнилы и ляжць книги якия яна переписвае