Характары і вобразы герояў п'есы Аляксея Дударава "Вечар" Творчасць Аляксея Дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. Драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. «...Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «Вечар» А. Дудараў.   У «неперспектыўнай» вёсцы Вежкі засталіся толькі трое старых — Ганна, Васіль Мульцік і Мікіта Гастрыт. Па-рознаму прайшло іх жыццё. Ганна ўвесь час, як і Мульцік, працавала на зямлі. Ні адпачынку, ні радасці не ведала. У вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. I апошні сын Віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. Але Ганна не азлобілася на жыццё. Яна толькі стомлена думае: «Рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакінуць... I нашто нарадзілася?»   Навошта нарадзіўся, ведае Мульцік. У яго таксама нялёгкі лес. Ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Гора ўзмацніла душу Васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. Ад Мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. Ён бачыць, як чакае Ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя Віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. I якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. Мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а Сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. Мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. Ён добра ведае, што нарадзіўся на Зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. Для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «Шчасце з чужых рук заўсёды кіслае... Шчасце самому рабіць трэба». Мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў поглядам. I легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. У Мульціку і Ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця.   Менавіта ў вобразах Васіля і Ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. Старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх Вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. Яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. I не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце.   П'еса «Вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. Адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі А. Дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі.
Автор благоволит к своему герою, представляя его - "добрый мой приятель".
Высокой страсти не имея Для звуков жизни не щадить, Не мог он ямба от хорея, Как мы ни бились, отличить. Бранил Гомера, Феокрита; Зато читал Адама Смита И был глубокий эконом.. . показывает его интерес в социально-экономических вопросах.
Онегин разочарован в жизни:
...рано чувства в нем остыли; Ему наскучил света шум; Красавицы не долго были Предмет его привычных дум; Измены утомить успели; Друзья и дружба надоели.. .
У творі "Снігова королева", мені сподобались усі персонажі. Тому що, вони зробили цей твір незабутнім і кожен герой доповнював цю казку і з кожною дією робив її цікавішою . Та найбільше мені сподобалась Герда, одна з головних героїв твору.
Ганс Крістіан Андерсн зробив цю дівчинку справжньою дивожінкою. Тому що мало хто, а особливо дівчат її віку піде на порятунок рідного брата від снігової королеви.
Герда - це справжня героїна, яка має всі хороші та смілі риси характеру яких, нажаль, не вистачає більшості людей у нашому РЕАЛЬНОМУ світі.
Герои мифа-Крон и Рея-отец и мать Зевса.Крон -титан.Он боялся восстания детей,и проглатывал их.Съел пятерых-Гес- тию,Деметру,Геру,Аида(Гадеса) и Посейдона. Рея,по совету Урана-Неба и Геи-Земли,ее родителей,младшего сына Зевса родила на Крите.Вырастили его-Адрастея и Идея-нимфы.Ког- да Зевс плакал,били в щиты мечами,чтобы его не проглотил Крон.
моя любимая книга это 3 богатыря ани сильные и умелые ани побеждают всех врагов илья муравец показался мне самым сильным он победил своего врага соловья эту сказку-книгу знают все люди мне бы хотелось там пабывать
В повести А. Грина "Алые паруса" волшебства и суда нет. "Чудо" совершил Грей. Это и доказывает автор, что нужно стремиться к своей мечте. "Алые паруса"-это символ мечты и любви, исполнения желаний. Я считаю, что и нам нужны "алые паруса" , потому что у каждого из нас есть свои желания и мечты.