Добра смяецца той, хто смяецца апошнім. Галоўнае пытанне жыцця і адпаведна адна з асноўных праблем мастацтва - хто смяецца апошнім? Хто здольны перамагчы зло? Што неабходна, каб перамагчы «сілы гэтыя, у шэрую бронь адзетыя», каб зло ляцела пад адхон, а дабро святкавала перамогу? Трагедыя і ў жыцці, і ў мастацтве вызначаецца балем сатаны, як трыумф жыцця - перамогай дабра. К. Крапіва ў камедыі «Хто смяецца апошнім» вобразамі Левановіча і Веры пераканальна даводзіць, што перамога над злом магчыма толькі пры агульных намаганнях усіх сумленных і здаровых сіл у грамадстве. Драматург славіць высакароднасць і здольнасць людзей дапамагчы іншаму ў сітуацыі, якая можа быць небяспечнай для іх саміх. Дабро толькі тады дабро, калі яно дзейснае, калі здольна абараніць сябе і справу, якой яно служыць. Вобразам Чарнавуса пісьменнік славіць прафесіяналізм, адданае служэнне справе і адначасова папярэджвае, што філасофія «мая хата з краю» можа нашкодзіць і таму, хто яе прытрымліваецца, і справе, якой служыць адданы і сумленны чалавек. Чарнавус выдатна ведаў і разумеў сутнасць Гарлахвацкага, якую вычарпальна, хоць і з уласцівай яму тактоўнасцю, вызначыў Туляга: «Свет пройдзеце, другога такога не знойдзеце». Ведаў і разумеў, але стараўся адмежавацца ад усяго, спадзеючыся, што ні яго самога, ні яго справы гэта не кране. Вельмі шкодная і небяспечная пазіцыя, гэтаму і ў жыцці, і ў гісторыі «мы тьму прпмеров слышпм». Сваё дзікае паляванне зло якраз і пачынае найчасцей на тых, хто намерваўся ў зацішку пераседзець навалу. Вынішчаючы сумленныя, здаровыя, але пасіўныя сілы дабра, зло тым самым расчышчае сабе дарогу і рыхтуе атаку на актыўныя, каб лягчэй было расправіцца з імі. Незвычайнай таленавітасцю і вастрынёй сацыяльных праблем, у ёй узнятых, вызначаецца камедыя М. Матукоўскага «Мудрамер». Драматург б'е ў набат, што самае страшнае зло - зло, надзеленае ўладай. Выявы зла бываюць розныя, але асабліва небяспечныя для грамадства «аслы на ваяводстве» - дурні, што дапялі пэўных вяршынь улады. Пісьменнік сцвярджае, што для нашага ж выратавання неабходна стварыць сацыяльныя бар'еры для дурняў, якія прагнуць улады і могуць яе дасягнуць. Патрэбны «мудрамеры», якія беспамылкова вызначалі б інтэлектуальны ўзровень кожнага, хто прагне «вялікага хамута». Вынаходства таленавітага Мурашкі - мудрамер. Здавалася б, усе могуць цяпер уздыхнуць з палёгкай: нарэшце! Аднак і ў творы гэта толькі завязка. Дзеянне ў п'есе не раз дасягае момантаў высокага напружання, аднак заканчваецца камедыя... трагічна, што, здавалася б, супярэчыць усім законам жанру. У фінале п'есы вынаходнік Мурашка даведзены да адчаю ўсведамленнем таго зла, якое натварыў ён сваім вынаходствам. Яго мудрамер скарысталі бюракраты і дурні ва ўладзе, каб яшчэ больш умацавацца з яго дапамогай. Бюракраты павялічылі і без таго непамерна раздутыя штаты і адкрываюць ужо «інстытут мудраметрыі», заручыўшыся тым, што мудрамер у іх ужо ёсць. I зараз дурні будуць вымяраць мудрасць іншых! У адчаі Мурашка топіць сваё вынаходства, але з вады ўжо нясуцца гукі гімна «Слаўся!», што азначае геніяльнасць яго аўтара.
Красная площадь— главная площадь <u>г. Москвы </u>Она <span>расположена вдоль северо-восточной стены Кремля Площадь является пешеходной зоной </span><span> Автомобильное движение по площади запрещено с 1974 года </span>Так же запрещено ездить на велосипедах <span>Общая длина Красной площади — 330 метров, ширина — 70 метров</span>
В человеке очень много разных тканей и клеток .Например образовательная ткани или основная .А также имеется сердце по которому определяете давление или пульс.Ещё есть толстая кишка и тонкая кишка .