<span>Драма "Раскіданае гняздо" напісана Я. Купалам у 1913 г. на аснове фактаў з сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Я. Купала паказаў у творы цяжкі шлях беларускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі. Галоўны герой драмы — Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом: "Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!". Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда,... хай б'юць, рэжуць, катуюць". На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: "Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". Прымірыцца з панічом для Сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны". Шлях да актыўнай і дзейснай барацьбы Сымон адшукаў не адразу. Пераканаўшыся ў марнасці намаганняў сваімі сіламі дабіцца справядлівасці, Сымон пачынае задумвацца над сэнсам бацькавых слоў, што "трэба розумам ваяваць, а не тапаром". Пад уплывам перажытага (смерці бацькі, страты зямлі і хаты, ганьбы Зоські), а таксама агітацыі Незнаёмага погляды галоўнага героя драмы на шляхі вызвалення з няволі мяняюцца: "I я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды!" Разам з Незнаёмым ён ідзе "на вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!" На гэтым сходзе, па словах Незнаёмага, будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра, як далей змагацца за поўнае вызваленне. Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску, здабыць зямлю і волю можна толькі шляхам барацьбы, змагання — такая асноўная думка твора.</span>
Апавяданне вельми сурьёзнае пра вайну мне не спадабалася яно,яно вельми сумнае,мне было шкада Тэкли,яна была безпомощная,не магла толком нарубиць дроу,а паштальён быу вельми злы и не памог ей.Быу яшчэ у яе сын Василька яки пайшоу на вайну и не быу ,не убитым,не бязвестак праушы,яна вельми переживала и вось на яго дзень нараждення яго вельми ждала але ей так было несцерпна што яна пайшла па дарозе кидалася на кожную машыну у надзеи убачыць яго.У итозе яна убачыла памятник яки быу прысвечаны загинушым Великай Айчынай Вайны и чырвонаармейскаму полку у яким быу яе сын,яна зразумела што там ляжыць яе сын её на душы стала легче
Настоящее время: то есть когда выполняется действие сейчас и сию минуту. Будущее время: это когда я буду что то делать. Прошедшее время: это время которое уже прошло то что я например делал(а) Вчера.
Памяняць самастойна лямпачку зусім не цяжка. Спачатку трэба ўключыць іншую лямпу, каб бачыць, што вы робіце. Потым трэба пераканацца, што выключальнік знаходзіцца ў выключаным стане. Калі лямпачка вісіць высока, спатрэбіцца ўстойлівы стул. Стаўшы на стул, трэба асцярожна зняць плафон люстры ці абажур. Затым выкруціць старую лямпачку. Перад гэтым не забудзьцеся пераканацца, што яна ўжо астыла. Калі лямпачка дрэнна выкручваецца, неабходна ухутаць яе ручніком. Гэта абароніць вас ад асколкаў у тым выпадку, калі лямпачка трэсне. Асцярожна выкруціўшы лямпачку, выкіньце яе і вазьміце новую. Укруціце яе на месца старой злева направа. Пстрыкніце выключальнікам, каб пераканацца, што лямпачка гарыць. Калі лямпачка не загараецца, такім жа чынам укруціце іншую. Увесь працэс зойме ў вас не больш за дзесяць хвілін.