Шкадаваць - жалеть
Колькi можна сябе шкадаваць?
Стылі маўлення - гэта разнавіднасці маўлення з улікам мэты і моўнай сітуацыі. Навуковы стыль ужываецца ў падручніках, слоўніках, энцыклапедыях і інш.
Напрыклад:
Рэферат - кароткі выклад асноўных думак і меркаванняў, які заснаваны на крытычным аглядзе літаратуры, ці паведамленне навукова-папулярнага зместу.
Даклад - публічнае паведамленне ці выступленне на пэўную тэму. Паспяховая падрыхтоўка навуковага ці навукова-папулярнага даклада на літаратурную тэму залежыць ад ступені авалодання тэхналогіяй даследавання, творчага падыходу, уменняў аналізу мастацкай творчасці.
Вельмі важна выбраць тэму навуковага рэферата ці даклада, якая паведамляе ўласным зацікаўленням ці схільнасцям. Таму перад тым, як вызначыць тэму можна загадзя пазнаёміцца са спісам крытычнай літаратуры. Вельмі важна засвоіць методыку працы з навуковымі крыніцамі:не трэба канспектаваць кнігу ці артыкул цалкам, варта імкнуцца выдзеліць з напісанага самае галоўнае, найбольш істотнае, характэрнае і зрабіць занатоўкі на паперы.
Чатыры нагі, а не звер. Ёсць пер'е, ды не птушка? (Ложак)
Два брушка, чатыры вушка. (Падушка).
Два блізнюка – два браціка верхам на нос садзяцца.(Акуляры).
Чатыры нагі мае, а хадзіць не можа.(Стол).
Два браты праз дарогу жывуць, а адзін аднаго не бачаць.(Вочы).
Сотня зубоў, а нікога не есць.(Грабянец)