Сучаснае жыццё цяжка ўявіць без камп'ютарных тэхналогіяў. У наш час Інтэрнет – самы зручны спосаб здабываць
інфармацыю. “Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам”, - казаў Уінстан
Чэрчыль. Па хуткасці, з якой інфармацыя распаўсюджваецца праз сусветнае сеціва,
не могуць паспрачацца ніякія папяровыя носьбіты. У Інтэрнеце можна чытаць, а
можна бавіць час таксама за размовамі з рэальнымі і віртуальнымі сябрамі,
гуляць у гульні і глядзець фільмы. Тэлебачанне, галоўная забава 20-га веку,
таксама зараз можна глядзець праз Інтэрнет. Што ж адбываецца з кнігай? Няўжо тэхналогіі
выціснуць іх канчаткова і чытанне кніг хутка стане архаічнай забаўкай?
Мне падаецца, што
гэта не так. Па-першае, у сучасных тэхналогіяў ёсць вельмі значнае абмежаванне –
залежнасць ад электрычнасці. Камп’ютары, тэлеманіторы, як і любыя гаджэты,
здольныя выконваць сваю функцыю, толькі калі паблізу ёсць электрычнасць і
сувязь. Калі раптам па нейкай прычыне здарыцца нечаканае, і электрычнасць знікне
на нейкі час, - на гэты ж час нашыя тэхналогіі будуць толькі ні на што
непрыдатнай гарой жалеза. Ніякай інфармацыі з іх здабыць не атрымаецца. Ні
навінаў, ні забавак, ні фільмаў. Кніга ж не залежыць ад дротаў. Папера –
надзейны носьбіт, дасяжны ў любым месцы, у любы час. Багацце чалавечай думкі,
выкладзенае на паперы, мае большы шанец захавацца, чым набраны ў камп’ютары
тэкст. “Кожная карціна, ўзятая ў галерэю, як і кожная кніга, якая трапіла ў
бібліятэку, служаць вялікай справе – накаплення ў краіне багацця”, - казаў
А.П.Чэхаў.
<span>
</span>
<span>Па-другое, я
лічу, што пакуль што няма тэхналогіі, якая б магла даставіць чалавеку такое ж
эстэтычнае задавальненне, як тое, што атрымліваеш, трымаючы ў руках новую
кнігу. Пагартаць старонкі, адчуць водар паперы, утульна прысесці ў крэсла.
Уяўляць герояў так, як іх бачыш толькі
ты. Гэтай магчымасці пазбаўленыя мы, калі глядзім нешта па тэлевізары або ў
Інтэрнеце. Таму я лічу, што кніга не толькі патрэбна ў наш тэхналагічны век,
але яна застаецца непараўнальнай і не</span>заменнай.
<span> </span>