Я хачу расказаць вам пра маю суседку і адначасова маю лепшую сяброўку. Яе клічуць Маша. Я лічу, гэты чалавек варты таго, каб пра яе расказаць. Вонкава яна выглядае, як сярэднестатыстычная дзяўчынка. Яна сярэдняга росту, не вельмі і худая, але і не тоўстая. Ад іншых яе адрознівае прыгожая выправа. Маша каторы год займаецца танцамі, таму мае звычку трымаць спіну роўна. Твар у Машы авальны, прычоска падабрана так, што ідэальна абрамляе яго. Валасы - асаблівы Машын гонар. Яны чорныя, як воранава крыло, і настолькі густыя, што ні адна заколка не вытрымлівае. Вочы ў Машы цёмныя, як і валасы. Яны карыя, але пры дрэнным асвятленні здаюцца амаль чорнымі. Нос у Машы роўны з ледзь прыпаднятым кончыкам. Машын рот мае прыгожую форму. Вусны яркія, ружовыя, памадай ёй карыстацца не трэба. Рухі ў Машы плыўныя, рытмічныя, як у любога танцора. Ходзіць яна, як каралева: спіна прамая, падбародак узняты, плечы разведзеныя. Маша любіць пагаварыць і пры гэтым шмат махае рукамi. Яна даволі эмацыйны чалавек. Маша любіць спрабаваць новае і ахвотна ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах. Часцяком менавіта яна і з'яўляецца арганізатарам такіх мерапрыемстваў. <span>Маша вельмі абаяльная. Яна падабаецца людзям. І мне яна падабаецца. Спадзяюся, мы з ёй застанемся лепшымі сябрамі на ўсё жыццё.</span>