Першы ўзровень
Дачка, дачкі, дачцэ, дачку, дачкой, дачцэ.
Цётка, цёткі, цётцэ, цётку, цёткай, цётцэ.
Непаседа, непаседы, непаседзе, непаседу, непаседай, непаседзе.
Другі ўзровень
Аб краіне, птушцы, паласе, зброі, сястры, сям'і, легендзе, дарозе, лагчыне, буры, літэратуры, грэчцы, шыпшыне, шчацэ, завеі, пупышцы, красе, фабрыцы, працы, нізіне, вёсцы, цямры, вяршыні, песні, вуліцы, гарэ, душэ, трывозе, сцежцы, рэчцы.
Чацвёрты ўзровень
Сабакай, сувяззю, дэталлю, шынеллю, мазоллю, ценям, гуссю, бандэроллю, палынам, насыпам, подпісам, пылам, запаведдзю, плынню, стэпам, медалям, балям, моладдзю, стылям, рукапісам, россыпам, жывапісам, болям, туфлям, кедам, жырафай, залай, валёнкам, бронню, валяр'янам
азначэнні падкрэслены:
Дзеці дружылі, бавіліся разам, гулялі, як браткі, слухалі Маланніны казкі і не хацелі спакідацца, калі прывязлі ў двор паважнага настаўніка, каб вучыў паніча пісьменству. (М.Гарэцкі "Дзве душы")
Кожны чалавек, кожны звер, кожная птушка і расліна маюць сваюасобную долю-нядолю, свойасобны, брыдкі ці добры лёс. (Ц.Гартны "Думкі беларуса")

Наводдаль за гарбатым пагоркам высіліся закапцелыя коміны, у неба з якіх няспынна плыў дым. (В.Быкаў "Вуціны статак")

Галілей натрапіў у жыцці сваім на вялікую і цікавую праблему. (М.Зарэцкі "Вязьмо")

Ён выйшаў з ліфтавога пад’езда, перайшоў у адсек, дзе пачыналіся лесвічныя маршы, і няўцямна спыніўся. (В.Быкаў "Глухі час начы")
Еўфрасіння Полацкая — наша святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі. Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асвеце нашых продкаў. Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, першая жанчына на Русі, якую царква кананізавала ў святыя. Асноўная крыніца біяграфічных звестак пра асветніцу — яе «Жыціе...». «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — арыгінальны помнік старажытна-беларускай літаратуры. Гэты твор быў напісаны на стараславянскай мове невядомым полацкім аўтарам. Пачынаецца «Жыціе...» рытарычным уступам, потым ідзе аповед пра жыццёвы шлях святой як пра духоўнае ўзыходжанне.
Нарадзілася Прадслава ў сям'і Георгія, сына полацкага князя Усяслава. 3 дзяцінства дзяўчынка вельмі любіла чытаць: «Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук». Акрамя гэтага дзяўчынка была вельмі прыгожая. Слава пра яе прыгажосць, мудрасць, добрыя здольнасці да навук разышлася па ўсіх гарадах. Князі марылі аб такой нявесце. Але Прадслава вырашыла ахвяраваць сваё жыццё Богу. Калі ёй споўнілася дванаццаць гадоў, пачуўшы бацькавы намеры выдаць яе за князя, яна пайшла ў манастыр. Ігумення княгіня Раманава спачатку не хацела яе браць, бо «маладая ...векам, каб несці цяжар манаскага жыцця». Але дзяўчынка пераканала ігуменню: «Бога пабойся, які ўладарыць над усімі стварэннямі, не пазбаў мяне ангельскага чыну!»
Пасля пострыгу дзяўчынка атрымала імя Еўфрасіння. Яе сям'я вельмі цяжка ўспрыняла гэтую навіну, бацька «у роспачы рваў на сабе валасы». «Жыціе...» апавядае, што, пастрыгшыся ў манашкі, Еўфрасіння з дазволу полацкага епіскапа Іллі пасялілася ў Сафійскім саборы ў келлі-галубніцы і «пачала пісаць кнігі сваімі рукамі, і прыбытак ад продажу іх аддавала тым, хто папросіць». Еўфрасіння марыла пра тое, каб перапісваннем кніг у Полацку займаліся многія пісьменныя людзі. Мара стала яваю пасля заснавання асветніцаю жаночага і мужчынскага манастыроў: «аздобіла ўсю зямлю Полацкую сваімі багалепнымі манастырамі».
Полацкае княства мела вялікую патрэбу ў адукаваных людзях. «Жыціе...» паведамляе, што ў сваёй педагагічнай дзейнасці Еўфрасіння абапіралася на мудрасць народнай дыдактыкі. Яна рупілася, каб вучні манастырскіх школ разам з граматаю навучаліся «душэунаи чысціні і цялеснаму супакаенню», «пры старэйшых маўчаць, мудрых слухаць». Вучні і насельнікі манастыроў маглі атрымліваць ад ігуменні выдатныя ўрокі красамоўства, дзе праявіліся несумненныя літаратурныя здольнасці асветніцы: «Хто слухаў яе — атрымліваў даброты ўсялякія». Князёўна-ігумення ўздымала свой голас супраць княжацкіх усобіц, папярэджвала, што братазабойчыя войны могуць прывесці Радзіму да гібелі. «I не хацела яна бачыць, каб хто варагаваў: ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваім сябрам, але ўсіх жадала бачыць «адзінадушнымі».