І неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім
росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым
полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў
жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: «Глядзі
ты!..» Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца,
учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце - у самай добрай пары
дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла! Глядзелі на
Ганну, разважалі і - за малым выключэннем прыдзір з жанок - згаджаліся:
выспела, нявеста, нічога не скажаш! Часам пры гэтых гаворках - асабліва
жанкі - успаміналі Ганніну маці-нябожчыцу, казалі, што дачка ва ўсім
выйшла ў матку. З аблічча - дык як вылітая: і невялікая ростам, і не
гладкая - худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі
тонкія. І косы чорныя, густыя, аж блішчаць, бы намочаныя, і смуглявасць
на твары такая ж, і шчочкі таксама ж выпінаюцца. Іншы раз языкі
жанок - прыдзір ці зайздросніц - меркавалі, што грудзі ў Ганны
малаватыя, як кулачкі: чым толькі дзіця карміць будзе, калі давядзецца?
Але пры ўсім тым - нават прыдзіры і зайздросніцы не пярэчылі - Ганну
ніяк нельга было палічыць за кволую: збоку, з аднаго позірку відаць было
- крамяная ў Цімоха дзяўчына, дужая, сілаю ўся налілася! Вунь якая
пругкая ў хадзе, спрытная якая ў рухах, так і відаць - маладосць, сіла ў
кожнай жылачцы! Той, каму быў час і ахвота прыглядацца, хто
лепш бачыў Ганну, заўважаў, што перамянілася яна не толькі з аблічча.
Багата што інакшае было і ў тым, як яна хадзіла між людзей, - стрымана і
паважней, як трымалася з хлопцамі, - стражэй і з нейкай кплівасцю.
Нават смяялася цяпер яна інакш, як дасюль, - смех быў ужо не
бесклапотны, не пусты па-дзіцячы, у ім таксама звычайна чулася
кплівасць; і штосьці як бы таілася ў гэтым смеху. І глядзела яна інакш, -
нядаўна адно дзікавата-цікаўнымі вачыма. Як і раней, не было,
здавалася, такой хвіліны, каб вочы яе, вільготна-цёмныя, падобныя на
спелыя вішні, былі абыякавыя, нудлівыя, увесь час блішчэла, ззяла ў іх
няўціхнае хваляванне. Але сачылі яны з-пад шаўкавіста-чорных смелых
броваў цяпер з падсцярожлівай, пільнай уважнасцю і, здавалася, толькі і
чакалі выпадку кпліва падсмяяцца. Іншы раз маглі яны, як і раней,
бліснуць весялосцю, але часта, вельмі часта гарэлі ў іх недавер'е і
насмешка. У іх таксама ж нешта таілася, у цудоўных вішнёва-чорных вачах.

Александр Андреевич Чацкий некогда уехал из Москвы, поскольку Софья пустила слух о его сумасшествии, далее люди холодно к нему отнеслись. От обиды Чацкий произнес известный монолог: "Вон из Москвы, сюда я больше не ездок, уйду, не оглянусь, пойду искать по свету где оскорбленному есть чувство уголок. Карету мне - карету!"
«Жил-был маленький золотистый лунный лучик. Он был совсем тонкий, с трудом
пробивался сквозь густые тучи. В сумрачном лесу он часто терялся среди веток, и не мог попасть в комнату через окно, если шторы были задернуты. Он мечтал стать таким, как старшие братья – сильные и яркие солнечные лучи, что бы приносить всем тепло, жизнь и радость.
Лучик печалился: «Неужели я всегда буду таким слабым? Что я смогу сделать хорошего?»
Но однажды красивая серебряная звездочка сказала ему: «Мы с тобой – особенные. Мы умеем светить ночью и дарить миру волшебство. Просто гори от всего сердца и ничего не бойся!»
И лунный лучик побежал по темной воде реки и нарисовал сверкающую дорожку. Все птицы, рыбы и даже деревья на берегах залюбовались ею. Потом лучик пробрался в открытую форточку одного дома и ласково погладил по щеке малыша, который увидел
сказочный сон. Лучик заиграл на лесной листве и помог заблудившемуся оленёнку найти свою маму.
А к утру он, усталый и счастливый, возвратился домой – в лунный диск. И спрятался там до заката, до следующих подвигов!» ЛУННЫЙ ЛУЧНИК