Как да восень то тагда: чырвоныя листе, жоутыя листе, потым моцны вецер , и самае галоунае листапад,воуки вояць, дождж моцны кропли, шалясцяць залатыя листя , гнуцца галинки, няма кветак, а ялина зялёная , баравики , грыбы вездзе
Маці! Якое цудоўнае слова! Слова
зразумелае, як я лічу, на ўсіх мовах свету.
Як яно многа значыць для кожнага з нас!
У ім пяшчотная ласка, бясконцая любоў,
надзея і боль за дзіця. Невыпадкова, што
малыя дзеці менавіта вымаўляюць гэтае
слова першым. Пазнаўшы яго сэнс, з
дзяцінства яны яго праносяць праз усё
жыццё, як вялікі скарб.
У кожнага з нас у любым узросце маці -
самы родны, блізкі, дарагі і любімы
чалавек, за якога можна аддаць усё, што ў
цябе ёсць.
Забываюць, здраджваюць сябры, а маці
ніколі не пакіне цябе, яна - твой лепшы
сябр, з ёй ты можаш пагаварыць на любую
тэму. Маці заўсёды дапаможа ў кожнай
сітуацыі. Яна прымае цябе такім, які ты
ёсць, нягледзячы ні на што.
А як добра ты сябе адчуваеш, калі ёсць на
свеце чалавек, які заўсёды верыць,
абараняе, любіць цябе!
А каго мы больш за ўсё крыўдзім, ад чыіх
няўдач і памылак сівеюць нашы матулі?
Са злязамі крыўды на вачах яна маўчыць,
а ў душы даруе ўсё. І ўсё ж такі, як сказаў
адзін мудрэц:”Мы заўсёды будзем дзецьмі,
пакуль жывыя нашы матулі”.
Калі табе бывае блага і балюча, то да каго
ты ідзеш? Да самага блізкага чалавека – да
маці. Так было ў маленстве, так ёсць
цяпер, так будзе заўсёды.
Калі ж прыціснуць боль і гора грудзі
І здасца, што і дня не пражывеш,
Знаёмых і любімых ты забудзеш,
І, як маленькі, маму пазавеш.
Усім, што ты ўмееш рабіць у жыцці, ты
павінен сваёй матулі. Яна ахвяравала сябе
дзеля цябе. Гэта яна адкрыла перад намі
прыгажосць жыцця.
У мастацтве і сусветнай літаратуры ёсць
вобраз, якога ў сваёй творчасці не мінуў ні
адзін знакаміты пісьменнік ці паэт. Ён
называецца вельмі дарагім для нас
словам - маці.
Вельмі мудра сказана, што пра маці
можна гаварыць бясконца. Але трэба
гаварыць больш слоў падзякі менавіта ёй.
За падараванае жыццё, за дні, поўныя
турбот, за чулую душу і добрае сэрца.
Трэба берагчы, любіць і шанаваць сваіх
матуль, каб кожны дзень сустракалі яны
нас з ласнавай усмешкай на твары, бо
пакуль жыве маці, мы адчуваем сябе
маладымі.
Кажуць, што наша будучыня залежыць ад мінулага. Значыць, мы павінны цікавіцца гэтым мінулым. Есць шмат спосабаў дазнацца пра падзеі якія былі раней, пра нашых знакамітых дзядоў і прадзедаў. Гэта кнігі, фільмы, вусная перадача нейкіх сітуацый, народны фальклор (песні,казкі,легенды). Таксама есць спосаб дазнацца пра мінулае і праз помнікі... Напрыклад помнік...