Маладыя гады,
Маладыя жаданні!
Ні жуды, ні нуды,
Толькі шчасьце каханьня!
Помніш толькі красу,
Мілы тварык дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы!
Цёмны сад-вінаград,
Цьвет бяленькі вішнёвы, —
І агністы пагляд,
І гарачыя словы!
Будзь жа, век малады,
Поўны сьветлымі днямі!
Пралятайце, гады,
Залатымі агнямі!
Параход, самалёт, самавар, пешаход, верталёт, светла-сiнi, першакласнiк, белагаловы, жыццялюб, мухамор, стагоддзе, пяцiпавярховы, сiнявокi, сямiгодка, кнiгалюб.
Можно больше объяснение пожалуйста