Даўным-даўно, калі лес перад маім домам быў зялёным і пышным, на балконах жыхароў ўладкоўвалі свае домікі вавёркі. Людзі спакойна прымалі такіх суседзяў, падкормлівалі грыбамі і сушанымі яблыкамі. На нашым балконе таксама пасялілася маленькая непаседа. Мяне гэта здзівіла - як вавёрка змагла забрацца на дзявяты паверх, пры гэтым не зваліўшыся? Кожны дзень яна спускалася, трымаючыся сваімі чэпкімі лапкамі за выступы на сцяне, уцякала ў лес і збірала там ягады, галінкі, пух.Я вельмі любіла назіраць за вавёрачкай, але ўзяць на рукі мне яе не ўдалося-звярок занадта баяўся людзей, хоць і сяліўся побач з імі.Праз некаторы час вавёрка склала гняздзечка, дзе выгадавала сваіх маленькіх дзетак і неўзабаве знікла разам з iмi, пакінуўшы нам на памяць яловую галінку. Гуляючы па лесе, я часам заўважаю ў кронах дрэў знаёмы рыжы хвост, акуратную мордачку, якая высоўваецца з лістоты і глядзіць мне ўслед.
. Пішуцца разам:
прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, нашмат, напаверх, насупраць, заўчора, залетась, паслязаўтра, пазаўчора, пазалетась, замнога, задоўга і інш. Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці), за дзякуй (рабіць), да заўтра (скончыць); ад цямна да відна, з цямна да цямна, да ранку, а таксама у адно, па двое, па трое і інш.
2. Пішуцца праз злучок словы па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску, -і (-ы), -аму, (-яму), -ому , -ему, (-йму): па-гаспадарску, па-беларуску, па-латыні, па-бацькоўску, па-чалавечы, па-хлапечы, па-добраму, па-ранейшаму, па-даўняму, па-веснавому, па-мойму, па-свойму і інш.
3. Трэба адрозніваць: прыслоўі нашто, нізашто, зусім, затым ад спалучэнняў займеннікаў з прыназоўнікамі: на што, ні за што, з усім, за тым: нашто ты зрабіў? (з якой мэтай) – ён не разумеў, на што згадзіўся (на якое дзеянне); нізашто не скажа (ні пры якой умове) – працаваў ні за што (без аплаты).
Бабры
Калісьці бабры сяліліся па ўсёй Беларусі. Пра гэта сведчыць шмат якія геаграфічныя назвы. Горад Бабруйск, рака Бабёр, сяло Бобрыкі, вёскі Бабровічы, Бабры.Бабры будуюць хаткі на вадзе. Звонку іх жыллё нагадвае кучу галля.
Знізу і знутры хатка моцна сцэментавана глеем. Бывае воўк спрабуе
разбурыць кіпцюрамі хатку, але гэта яму не пад сілу. Калі ж хто і разбурыць хатку, бабёр заўсёды паспее ўцячы праз падводны ход. І ўсё ж бабрам пагражае выміранне. Занадта вялікі попыт на іх футра.Для аховы гэтых звяроў у Беларусі створаны запаведнікі. Паляванне на іх забаронена. Бабры зноў хутка рассяляюцца на нашых рэках.<span><span><span /></span></span>
Адгарадзіць (абгарадзіць)<span>, падбегчы, надбудаваць, пераднавагодні,
адвучыцца, адслужыць, падтанцоуваць, перадсвяточны, надпілаваць,
падрэзаць, </span>адтрэсці (абтрэсці), прадказаць