Лес, лясны, пералесак, узлесак, лясок, лясочак
Вось і снег...
Пабялела зямля,
I стаілася ўсё навакола.
I ляціць, і ляціць ён здаля,
Быццам пыл з-пад шырокага кола.
Абарвалася тонкая ніць
Паміж рознымі порамі года.
На бярозах ці іней звініць,
Ці надзея твая, ці самота?
Вераб'ёў пазганяла з галля,
I шпакоўні нікім не заняты.
Цішыня.
Пасмялела зямля,
Што не зойдуцца ў сцюжы зярняты.
Вось і снег. Перайначыўся свет.
Завіруха мяце навакола.
Толькі б мне не пакінуць свой след,
Быццам пыл з-пад імклівага кола.
Гэта калі малы:
Больш тонкi. Цёмны скурай. З простым носам, як астатнiя тры, але з крутымі ноздрамi. Са спакойным, не па-дзiцячаму
цвёрдым ротам.Ён i сядзеў неяк больш вольна i лёгка. Каштанавыя, вельмi iскрыстыя пад сонцам валасы гэтага хлопца ляжалi буйнымі хвалямi. Цёмна-шэрыя шырокiя вочы спакойна глядзелi на iмклiвую плынь Дняпра.(было ўзята з кнігі "Каласы пад сярпом тваім"
Дарожны, падарожник,прыдарожны. Вецярок, ветраны,абветраны. Хмурны,пахмурна,хмарны.