Убок, увысь, униз, зранку, па-новаму, циха, зрэдку
ОтветКупала — гэта нястрымны паток, які шукае сабе рэчышча і знаходзіць яго там, дзе дагэтуль не было ніводнага жыватворнага струменя. Гэта аратай, які нястомна арэ, час ад часу паднімаючы голаў, каб выцерці на твары пот і паглядзець на неба. Гэта чалавек, які толькі што навучыўся спяваць і, уражаны сваёй песняй і ўзрадаваны ёю, выцінае і выцінае ўсё новыя рулады — і маладосцю, сілаю, непасрэднасцю вее ад ягонай песні, што хавае ў сабе ўсе адценні пачуцця. Гэта, урэшце, чорнарабочы паэзіі, якому да ўсяго трэба дайсці самому, і калі ў яго не ўсё часам ладзіцца, дык за яго ніхто пакуль гэтага не паправіць — усё трэба рабіць самому. Ён нястомны працаўнік: нават на агляд зробленага яму нестае часу. Працаваць, працаваць, працаваць. Можа, іншыя пасля зробяць лепш за яго, але сваё ён павінен зрабіць як найболей і як найлепш…”.
Объяснение:
Самае цудоўнае слова на зямлi — мама. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек, i гучыць яно на кожнай мове аднолькава прыгожа i пяшчотна.
У маёй мамы вялiкiя, добрыя, блакiтна-шэрыя вочы, у якiх паблiскваюць маленькiя сонечныя агеньчыкi-iскрынкi; тонкiя, чорныя бровы; пяшчотны, ласкавы пагляд; тонкi, гнуткi стан; зграбная постаць.
У мамы самыя добрыя i ласкавыя рукi. Яны ўсё ўмеюць.
Калi дома свята, мама апранае сваю аксамiтную чорную сукенку з маленькiмi блакiтна-белымi пацеркамi. Апранаецца яна звычайна сцiпла, проста, але з густам.
Я вельмi люблю сваю маму. I колькi б мне не было гадоў, я заўсёды буду яе любiць, i нiколi не забуду яе ласку, дабрыню i чуласць.