Галоўная старонкаЗапрашэньне ў мовуПадручнік. DownloadБеларускі альфабэтВымаўленьнеГрубыя памылкіЛад мовыВітаньні й зычэньніЧытаем па-беларускуСугучныя словыСпасылкіКантакт
Прыслоўе.
Прыслоўе — нязьменная часьціна мовы, абазначае прыкмету дзеяньня, стану альбо якасьці.
Прыклады прыслоўяў:
мейсцанаверсе, уперадзе, сьпераду, управа, справа, улева, зьлева, унізе, пасярэдзіне, ззаду, дзе, тут, там, усюды, недзе, нiдзе, куды, сюды, туды, сяды-тады, нiкуды, некуды, побач, супраць, паблізу, наперадзе, навокал, далёкачасукалі, потым, тады, калісьцi, нiколi, зараз, цяпер, ужо, сёньня, сёлета, летась, залетась, налета, неўзадаўжкіколькасьцiколькi, столькi, гэтулькi, некалькi, нiколькi, вельмi, надта, досыць, шмат, двойчы, аднойчы, дашчэнтупрычыны i мэтычаму, чамусьцi, навошта, затым, таму, знарок, зьнячэўкуспосабу дзеяньняяк, таксама, гэтак, усяляк, iнакш, па-мойму, неяк, абы-як, сяк-так, раптам, нарэшце, памалу, пакрысе, зноў, навогул, штораз, штогод, часам, разам, лацьвей, якраз, уздоўж, ушыр, утоўшч
!1) Каб узмацніць дзеяньне, у беларускай мове ўжываюцца выразы, якія складаюцца зь дзеяслова й прыслоўя, што ўтворана ад гэтага ж дзеяслова: просьма прасіць, бегма бегчы, лежма ляжаць, крычма крычаць, лётма ляцець.
2) У гутарцы характэрна ўжываньне прыслоўяў з займеньнікам што: праўда што, дзіва што, дарма што, хіба што, бадай што.
На мой погляд, чалавек павінен быць добрым, міласэрным, уважлівым да іншых людзей, любіць сябе, любіць сваю сям'ю, любіць сваю радзіму. Таксама ён павінен быць працавітым, руплівым, сумленным, добрасумленным. Нядрэнна яшчэ, каб чалавек быў разумным, прадбачлівым, клапатлівым.
Дамагчыся ў сябе ўсіх гэтых якасцяў-вельмі цяжкая задача. Асабліва гэта ставіцца да сумленнасці. Калі не верыце, паспрабуйце хоць бы адзін дзень казаць адну толькі праўду і нічога, акрамя праўды.
Таму я думаю, што мы павінны дараваць адзін-аднаму маленькія слабасці, бо ідэальных людзей не бывае, а любові вартыя і хочуць усё. Таму самыя галоўныя якасці чалавека - умець дараваць, быць памяркоўным да іншых людзей, старацца зразумець іх і дапамагчы ў выпадку неабходнасці.