Зіма
Вось і прыйшлі жаданыя
Зімовыя дзянькі.
Дык даставай схаваныя
І саначкі каваныя,
І лыжы, і канькі!
Яны ўжо застаяліся -
Дай волю ім хутчэй!
Вітай, раздолле белае!
Хай кроў у жылах бегае
Шпарчэй і гарачэй!
Ніл Гілевіч
Зіма
Снег белы. Ён на сонцы аж гарыць.
І чысты-чысты. А па светлым - груба
Ідзе натоўп. Куляюцца з гары
Падлеткі. І ляцяць адчайна ў гурбы.
Вясёлым смехам поўніцца іх лёт.
Як зорачкі, сняжынкі пад нагамі...
Люстэркам залатым іскрыцца лёд,
І вершы я па ім пішу канькамі.
Васіль Дэбіш

Першы снег
Я раніцой расплюшчыў вочы,
Спыніўшы сноў імклівы бег.
Святло чароўнай белай ночы
Разліў па хаце першы снег.
Падскочыў з ложка да фіранкі,
Багацця белага - да стрэх.
І гурбы пульхныя на ганку,
З'явіўся сябар лепшы - снег!
Цяпер штодня я з ім гуляю.
І нават ноччу часта ў сне
Будую крэпасці, знішчаю,
А ён цярплівы гэткі, снег!
Міне зіма. Вясна настане
І снег змяце з падворка прэч.
Ды не навечна ён растане -
Яшчэ з ім будзе шмат сустрэч!
Павел Саковіч

1.
Пыл быў такі
густы, што можна было пазіраць на сонца, як праз зацемненае шкло. (складаназалежны сказ)
2. Той
сумленна рассудзіць, хто сабе не даруе. (складаназалежны
сказ)
3.
Настане ноч - і ўсюды ціха. (складаназлучаны)
4.
Сёння павінна адбыцца важная падзея: мы выходзім за межы сваёй краіны і
ўступаем у Польшчу. (бяззлучнікавы)
5.
Неба сеяла цяпло, цёплы дожджык церушыў, у думках радасна было, беглі песні ад
душы. (бяззлучнікавы)
6. Каб
успамін на хвіліну вярнуўся з крынічнай і зорнай маёй Беларусі, нарвіце валошак
у аброшаным жыце, іх у пасылкі наверх палажыце. (складаназалежны)
7.
Максім бачыў сны, дзе ён па-ранейшаму з сябрамі імчыцца на
"трыццацьчацвёры".(складаназалежны сказ)
Складаназалежныя
сказы-1 2 6 7Складаназлучаны-3 Бяззлучнікавыя-4 5
Помнік Максіму Багдановічу усталяваны ў скверы на плошчы Парыжскай Камуны, перад тэатрам оперы і балета, недалёка ад месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся і жыў паэт. Адкрыты 9 сьнежня 1981 г. у дзень 90-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча. Аўтары помніка скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч. Бронзавая статуя паэта вышынёй 4,6 метра ўсталяваная на п'едэстале з чырвонага граніту. Паэт намаляваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі, у правай руцэ букет васількоў - кветак, якія апеты ў яго паэзіі.
Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 г. ў Мінску, адкуль затым бацькі павезлі яго ў Гродна. Тут у раннім дзяцінстве Максім асірацеў: ад туберкулёзу зусім маладою памерла яго мама. Вучыўся паэт у гарадах на Волзе - гімназіях Ніжняга Ноўгарада і Яраслаўля. Марыў паступіць у Пецярбургскі універсітэт, каб там вывучаць беларускую філалогію. Аднак па патрабаванні бацькі ў 1911 годзе паступіў у яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй.
З 1910 году малады паэт займаўся мастацкім перакладам. На беларускую мову ім былі пераведзеныя некаторыя творы Гарацыя, Авідзія, Шылера, Гейнэ, Верлена, Верхарна, Пушкіна, Майкава. А на рускую - вершы Янкі Купалы, Шаўчэнкі, Франка, Крымскага. Багдановіч стаў адным з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры. У абарону яе народнасці і рэалізму ён выступіў з шэрагам артыкулаў. Публіцыстыка Максіма змяшчалася на старонках "Нашай нiвы", у яраслаўскіх газетах, маскоўскіх часопісах "Украінскае жыццё" і "Нацыянальныя праблемы", пецярбургскіх - "Жыццё для ўсіх" і "Паўночныя запіскі". У 1914 году паэт выдаў у Маскве гісторыка-этнаграфічныя нарысы "Чырвоная Русь", "Браты-чэхі", а ў 1916 - "Беларускае Адраджэнне".
У тым жа 1916 годзе Багдановіч скончыў ліцэй у Яраслаўлі і прыехаў у Мінск. Тут ён пасяліўся ў адным доме са Змітраком Бядулям - на вуліцы Мала-Георгіеўскай, 12 (цяпер - Льва Талстога, 14а) . У родным горадзе паэт паступіў на службу ў губернскі харчовы камітэт, дзе працаваў сакратаром.
У Мінску паэт напісаў баладу "Страцім - лебедзь" і артыкулы "Беларускі бежанскі прытулак ", "Голас з Беларусі", "Аб веры нашых прашчураў". У пачатку 1917 года зноў здароўе яго пагоршылася , і ён з'ехаў у Ялту. Але дні Багдановіча былі палічаныя. Максім паміраў гэтак жа высакародна і мужна, як жыў - без нараканняў і скаргаў . На яго стале застаўся неадпраўлены ліст бацьку : "Добры дзень, стары верабей. . Маладому вераб'ю дрэнна". Ён не аднёс яго на пошту, каб не прычыняць родным лішніх клопатаў. 25 мая 1917 года паэт памёр - у месцах, далёкіх ад сяброў, блізкіх, удалечыні ад любімай Беларусі...
Сёння яго вершы ведаюць і любяць не толькі ў гэтай краіне. Некаторыя з іх - "Зорка Венера" і "Слуцкія ткачыхі" - пакладзены на музыку і сталі, па сутнасці, народнымі песнямі. У 90-я гады мінулага стагоддзя ў Траецкім прадмесці сталіцы адкрыўся музей паэта, а побач з вуліцай, якая носіць яго імя, каля будынка тэатра оперы і балета, усталяваны помнік.
У акварыуме, на дубе, на рабіне, аб саве, гузікі, на камбайне, рэкі.