Шчасце — такое простае і адначасова складанае філасофскае
паняцце. Давайце разбярэмся, у чым яго сутнасць?
Запытайцеся ў некалькіх чалавек, што такое шчасце, і кожны
адкажа па-свойму. Аднак у кожным адказе будуць і аднолькавыя складнікі. Беларускі паэт Максім Танк пералічыў
усе ў сваім вершы «Шчасце». Ён піша, што яно
складаецца з солі, хлеба, поту, дарожнага пылу, роднага неба, дружбы і песні.
Усе гэтыя словы — сімвалы,
якія абазначаюць жыццё, дабрабыт,
працу, падарожжа, Радзіму, сілу і радасць адпаведна. Напэўна, варта толькі дадаць
яшчэ здароўе, і тады чалавек, у жыцці якога
прысутнічаюць усе
гэтыя паняцці, будзе шчаслівы.
Думаю, што,
прачытаўшы гэты тэкст, вы зразумееце, што ў вас проста няма нагоды сумаваць, а
значыць, будзьце
шчаслівыя!