Гуляли па сцежках, спали па начах, сумавали па прыяцелях, прайшоу́ па каменьях....апавяданне па малюнках, пераказ па пытаннях, падарожжа па краинах, сачыненне па назираннях. Сёння на у́року настау́ница папрасила скласци апавяданне па малюнках.
Літары не бываюць ні цвёрдымі, ні мяккімі. Яны толькі абазначаюць гукі, якія могуць быць цвёрдымі і мяккімі.
літары, якія абазначаюць цвёрдыя зычныя гукі: <u>р</u>абіць, <u>бл</u>акі<u>тн</u>ы, <u>р</u>азві<u>т</u>анне, сіні, <u>Б</u>а<u>р</u>сі<u>к</u>, <u>с</u>уседзі, <u>к</u>вяці<u>ст</u>ы, <u>п</u>але<u>т</u>а<u>к</u>, <u>с</u>уні<u>ц</u>а
літары, якія абазначаюць мяккія зычныя: <span>ра<u>б</u>і<u>ц</u>ь, бла<u>к</u>ітны, ра<u>зв</u>іта<u>нн</u>е, <u>с</u>і<u>н</u>і, Бар<u>с</u>ік, су<u>с</u>е<u>дз</u>і, к<u>в</u>я<u>ц</u>істы, па<u>л</u>етак, су<u>н</u>іца</span>
Вобраз Вітаўта намаляваны аўтарам з надзвычайным захапленнем і любоўю. Іменна ў гэтым уладары Гусоўскі ўбачыў увасабленне вайсковай магутнасці і дзяржаўнай велічы княства Літоўскага. Князь Вітаўт паказаны ў паэме ў сваім паўсядзённым жыцці. У той час вельмі часта здаралася, што болыпае княства падпарадкоўвала сабе меншае. Побач жа з Вялікім княствам Літоўскім знаходзіліся такія магутныя дзяржавы, як Маскоўскае княства, Польскае каралеўства, якія не былі супраць таго, каб крыху пашырыць свае межы. А часам яшчэ і мангола-татары рабілі набегі. Пры такіх абставінах князь і яго дружына павінны былі быць «сцяной», за якой хаваліся ў час небяспекі жыхары княства. Разумеючы гэта, Вітаўт старанна рыхтаваў сваю дружыну і княства да будучых войнаў:
Сам гартаваны, як меч на кавалдзе паходнай,
Вітаўт і знаць не хацеў сабе болыиага шчасця,
Чым гартаваныя ў бітвах бясстрашныя раці.
Князь не звяртаў ніякай увагі на паходжанне сваіх воінаў. Для яго галоўным была доблесць кожнага дружынніка:
Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!
Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,
Лес незайздросны ў такога — пагарда дружыны.
Таксама Вітаўт быў чулым, справядлівым, патрабавальным і жорсткім у адносінах да злачынцаў, хабарнікаў. Усе гэтыя якасці неабходны ўладару, бо інакш просты чалавек не будзе бачыць мяжу паміж добрым і дрэнным. Так, разумеючы, якое яго чакае пакаранне, разумны ніколі не пераступіць закон. Аб вышэйадзначаных якасцях князя Вітаўта Мікола Гусоўскі піша:
Строга і крута судзіў, і пры тым — справядліва...
... Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варты закона,
Сквапнасць — загрзбці кавалак у бліжняга зрота —
Ён тыранічнымі сродкамі так пратараніў,
Што на вякі нават завод іх вывеўся ў княстве.
Кім бы. і чым бы ні быў ён пры іншых заслугах,
Нават за гэта адно я пяю яму славу.
У сваей «Песні пра зубра» Мікола Гусоўскі параўноўвае магутнасць зубра і веліч асобы князя Вітаўта. Аўтар адносіцца да знакамітага ўладара княства Літоўскага з відавочнай сімпатыяй і вялікай пашанай.