Фалькларыст і
вучоны Андрэй Беларэцкі ў пошуках цікавых гісторыяў трапляе аднойчы цёмнай
снежнай ноччу ў сядзібу Яноўскіх, што раскінулася пасярод глыбокага чорнага
лесу. Там ён сустракаецца з Надзеяй Яноўскай – маладой дзяўчынай, апошняй
прадстаўніцай свайго роду. Праз адзіноту і замкненасць свайго жыцця маладая
дзяўчына падаецца Беларэцкаму непрывабнай, блёклай. На твары яе – безвыходнасць
і страх будучыні. Старыя праклёны вяртаюцца, і Надзея, якой няма яшчэ
васемнаццаці гадоў, баіцца за сваё жыццё.
Маладая пані
разважае не па-дзіцячы. Адна ў збяднелым агромністым маёнтку, яна навучылася
жыць па-даросламу, шмат чытаць і думаць. Беларэцкі хутка разумее ў размовах з
гаспадыняй сядзібы, што яна не мае нічога агульнага са сваім продкам, які з-за
грошай здрадзіў сваёй зямлі і сваім людзям. Надзея – увасабленне найлепшага,
што насіла ў сабе беларуская шляхта – сумленнасці, высакароднасці, годнасці. І
ёй вельмі цяжка жыць цяпер у асяроддзі, дзе гэтыя якасці больш не шануюцца, а
шануецца толькі багацце і нажыва.
<span>
</span>
<span>Надзея Яноўская
хварэе на лунатызм, што робіць яе вобраз яшчэ больш недарэчным, непрыстасаваным
да рэальнасці. Яна быццам прывід, ходзіць па пакоях з высокімі столямі і
састарэлай мэбляй. Андрэй Беларэцкі закахаецца ў гэтую апошнюю прадстаўніцу
знатнага роду, вывезе яе са страшнага маёнтку ў лесе і ажэніцца з ёю. </span>
Жылі-былі вожык ды зайчык, яны сябравалі. Аднойчы вожик пайшоў грыбы збіраць. Насустрач яму зайчык. Заяц кажа:— Што гэта ты робіш?— Збіраю запас на зіму,— адказаў вожык.— У такі цудоўны летні дзень? Усё з табою зразумела…Прыйшла зіма, ежы ў зайчыка не было,пайшоу ён да вожыка.— Прывітанне! Ці можаш ты даць мне крыху ежы?— Я яшчэ ўлетку збіраў грыбы, а ты што тады рабіў?— Бавіўся…— Добра, бяры крыху, але больш не дам!— Дзякуй табе, вожык, цяпер буду ведаць, што трэба самому пра гэта клапаціцца!І пачалі яны дзяліцца ўсім. І былі гэта верныя сябры!
Повествовательно,не восклицательное,простое,полное,двусоставное
В слове пинжачок
нулевое окончание