Жураўлі заўсёды служылі людзям сімвалам тугі па роднаму дому. Рэдкі чалавек, знаходзячыся ўдалечыні ад родных месцаў і пачуўшы тужлівае курлыканье жураўлёў, не марыў вярнуцца да цяпла роднага агменю. Жураўлі - прыгожыя птушкі. Цела ў іх даволі доўгае, шыя таксама доўгая і тонкая, а галава невялікая. Ногі доўгія і вельмі моцныя, крылы вялікія, доўгія і серпападобна-выгнутыя, а дзюба даволі моцны, прамой і некалькі сціснуты з бакоў.
возможно есть ошибки, но я старалась.
-за- приставка
драм- корень
ау́- канчатак
Никакие. Потому что: 1. у нескладовы не может быть оторван от предыдущего слога, 2. ь - тоже, 3. одну букву нельзя перенести на др. строку.
Шчасце і трасца-пераходныя свацці. Шчасце пераходам жыве. За дурным шчасце бяжыць. Са шчасцем добра і ў грыбы пайсці. Шчасце не конь-у аглоблі не запражэш і не паедзеш. Хто ў бядзе не быў,той шчасця не зведае.
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.