Правільны адказ: 2, 4, 5.
Скланенне - гэта прымета назоўніка, а не дзеяслова ці дзеепрыслоўя. А спражэнне, хоць і граматычная прымета дзеяслова, у дзеепрыслоўя не вызначаецца.
А вось трыванне і ў дзеяслова, і ў дзеепрыслоўя вызначыць можна: чытаць (што рабіць?), чытаючы (што робячы?) - незакончанае трыванне, прачытаць (што зрабіць?), прачытаўшы (што зрабіўшы?) - закончанае трыванне.
І дзеяслоў, і дзеепрыслоўе могуць быць зваротнымі ці незваротнымі. Напрыклад, кідаць, кідаючы - незваротныя; кідацца, кідаючыся - зваротныя.
І дзеяслоў, і дзеепрыслоўе могуць кіраваць залежнымі словамі: прачытаць (што?) кнігу, прачытаўшы (што?) кнігу.
Лясная ф<u>ія</u>лка, цікавы матэр<u>ыя</u>л, мін<u>ія</u>цюрны тэлефон, славуты б<u>іё</u>лаг, грац<u>ыё</u>зны алень, праявіць ініц<u>ыя</u>тыву, чырвоныя глад<u>ыё</u>лусы, юны энтуз<u>ія</u>ст, чатырохструнная в<u>ія</u>ланчэль, плямістая г<u>іе</u>на.
Пабуджальныя:
Чытай як мага больш кніг.
Пераходзь дарогу толькі па пешаходным пераходзе.
Пытальныя:
Ты напісаў сачыненне па беларускай літаратуры?
Пойдзем сёння вечарам гуляць?
Апавядальныя:
Заўтра ў мяне кантрольная работа па біялогіі.
Я вельмі люблю моцныя навальніцы пасярод лета.