<span>тебе возможно нужно транскрипцию записать.. . ну например слово апельсин - [aп'эл'с'ин] твёрдость согласных не указывается, а мягкость-запятой сверху </span>
НЕ-с глаголами пишется раздельно. В твоём варианте, всё пишется раздельно.
Дзейник выказник дапауненне азначэнне акаличнасць
У мяне ёсць дакладная сяброўка з прыгожым імем Алена. Яна невысокая на рост, каравокая, чарнабровая. На белым твары ледзь прыкметныя вяснушкі. Вялікія карыя вочы апраўленыя доўгімі пушыстымі вейкамі. З вуснаў ніколі не сыходзіць вясёлая ўсмешка. Калі яна смяецца, яе трохі кірпаносенькая, жывенькая нос смешна зморшчваецца. Яна вельмі ахайная: сукеначка на ёй выглажены, у партфелі заўсёды ўсё акуратна складзена. Алена - шчырая сяброўка. Паміж намі ніколі няма сакрэтаў. Ўдваіх мы чытаем кніжкі, ходзім у бібліятэку, рыхтуем хатнія задачы. Калі я хварэю, яна заўсёды прыходзіць да мяне пасля ўрокаў, распавядае пра школу, пра свае прыгоды. Але найцікавае яна распавядае аб новых прачытаных кніжках. Тады ў яе вачах ўспыхвае якой-небудзь дзіўны агеньчык. І хочацца слухаць яе, слухаць без канца. Алена не цураецца працы і, толькі што прыйдзе дадому са школы, адразу прыбірае ў пакоі. Я вельмі люблю сваю сяброўку за яе чуласць, добразычлівасць, душэўную чысціню
Нездарма кажуць: куранят па восені лічаць. Але ж сёння гэтая прымаўка актуальная не столькі для птушкагадоўлі, колькі для хлебаробаў, садаводаў, агароднікаў. Восень — прынцыповы і бескампрамісны экзаменатар, яна выводзіць выніковую адзнаку строга па факце, у залежнасці ад сабранага ўраджаю. Аднак галоўны экзамен яшчэ наперадзе: мала сабраць ураджай, яго трэба яшчэ захаваць. І гэта вельмі важная задача як для вялікіх сельгаспрадпрыемстваў, так і для маленькіх фермерскіх гаспадарак, уладальнікаў прыватных падворкаў, дачнікаў. Ды і надвор’е ў гэтым годзе не вельмі спрыяла — асабліва праблемная сітуацыя склалася з садавіной, ураджай якой прыкметна паменшылі вясновыя замаразкі.Закладка гародніны і садавіны на захоўванне паўсюль ідзе поўным ходам. Толькі ў стабфонд Мінска на будучы міжсезонны перыяд трэба закласці 15 тысяч т бульбы, 7 тысяч т капусты, 5 тысяч т морквы, 3 тысячы т буракоў, 2,5 тысячы т цыбулі, 4 тысячы т яблыкаў. Тым часам у палях і на прысядзібных участках працы пакуль хапае. Да прыкладу, на Віцебшчыне яшчэ трэба выкапаць амаль палову бульбы. Дарэчы, у гэтым годзе яна ўрадзіла — ураджайнасць амаль на 39 цэнтнераў пераўзыходзіць леташнюю і па Віцебскай вобласці складае ў сярэднім 342,9 ц/га. А ў Гомельскай вобласці сярэдняя ўраджайнасць цыбулі на 20% вышэйшая за леташнюю, капусты і буракоў — на 45%. Зялёнага гарошку сабрана на 600 т больш, чым у мінулым годзе. І хаця канчатковы прагноз па валавым зборы гародніны рабіць заўчасна, аграрыі ўпэўнены, што ён будзе не ніжэйшы, чым у 2016 годзе. Патрэбнасці насельніцтва ў асноўных відах харчавання яны змогуць задаволіць у поўным аб’ёме і практычна да наступнага ўраджаю.
Частка гародніны паступае ў гандлёвую сетку, але яе масавая рэалізацыя адбываецца на кірмашах. За час іх працы, паводле ацэнак спецыялістаў, як правіла, прадаецца каля 30% сабранай агародніны і садавіны. Асаблівая ўвага — ветэранам вайны, пажылым людзям, інвалідам. У Мінску, напрыклад, даставіць абраны тавар прама да кватэры ім дапамагаюць байцы — студатрадаўцы БРСМ, транспарт прадаставіў гарвыканкам. І цэны на кірмашах даступныя, без гандлёвых нацэнак. Таму карыстайцеся магчымасцю — сезон кірмашоў працягнецца да канца кастрычніка. І спяшайцеся з уборкай уласнага ўраджаю — па начах ужо адбываюцца замаразкі.
Пагадзіцеся, калі засекі поўныя, і зімаваць весялей. Смачна вам есці!