Ответ:
З поўнымі кошыкамі грыбоў вярталіся сябры дамоў. На ўзлеску, сярод дубоў, стаяла невялікая альтанка, і яны прыселі адпачыць.
Памацнеў вецер. Неба зацягнулі шэрыя хмары, толькі на захадзе яснеў лапік блакіту. Ці не на дождж збіраецца? Трэба паспяшацца ў вёску. І тут хлапчукі ўбачылі вавёрачку.
Скокнула на дуб, а ў зубах – жолуд. Схавала яго ў дупло і зноў уніз па камлі спусцілася.
Дупло невысока ад зямлі, прасторнае, як кладовачка. Засунуў Алесь руку, а на дне – жменька жалудоў ляжыць.
– Трэба дапамагчы вавёрачцы, – сказаў сябрам. – Зімой не толькі арэхі, але і жалуды ёй спатрэбяцца.
І пачалі Алесь, Сцёпка і Міхась збіраць жалуды.
Дома хлапчукі не сказалі, чаму затрымаліся ў лесе. Перабіралі грыбы, і кожны ўяўляў, як радуецца жалудам у дупле вавёрачка.