Вяртанне ў бацькоўскі дом, родныя мясціны - паход у будучыню.
«Ніякія думы чорныя не змогуць», даводзіць герой М. Гарэцкага мудры дзед Яхім студэнту Архіпу, калі будзе моцнай сувязь з родным карэннем, калі «часцей у роднае гняздзечка» залятаць і чэрпаць там, у гэтай святой прошчы сілы, што дапамогуць выстаяць у любыя буры і віхуры.
Любоў да сваіх вытокаў, «роднага гняздзечка» - гэта не проста пачуццё, а інстынкт усяго жывога. Такі ж самы, як і інстынкт самазахавання. I чым мацнейшы ён у чалавеку, тым мацнейшая яго сувязь з родным карэннем, тым устойлівей будзе чалавек на зямлі.
Пісьменнікі вывяраюць сваіх герояў інстынктам лёту, выпрабоўваюць матывамі вяртання ў родныя гнёзды.
Галоўнаму герою рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» Алесю Руневічу, як быў яшчэ хлапчуком, маці, прадучы кудзелю, расказвала, што смецюхі, якія на дварэ грабуцца разам з вераб'ямі, - гэта жаўранкі. Тыя самыя жаўранкі, што вясною звіняць з паднябесся званочкамі. А ўзімку, халадамі ды завеямі, грабецца сабе ў конскім гноі ды толькі цвіркае. I нікуды ён не ляціць...
Шэрым смецюхом, што вось сядзіць ды толькі цвіркае, здаўся Алесю Змітрук Саладуха, зямляк з Навагрудчыны.
Птушкай паляцеў бы ён туды, дзе авёс косяць, дзе бульбянішчы пахнуць, а каля градаў пройдзеш - есці захочацца. А як да справы - «я гэта ў кут». Хораша гаварыў Змітрук, што па ядзе ў няволі яшчэ можна пражыць, але ж нуда чалавека поедам есць. Але толькі гаварыў. Ад Алесевай прапановы рыхтавацца да палёту, а потым і ляцець разам адмовіўся. Не пераканалі і Алесевы довады, што родная зямля гарыць у полымі вайны, а яны стаяць на гэтым беразе ды пазіраюць: «А маем мы права стаяць, чакаць, пакуль народу нашаму так цяжка?»
Лепш смерць на полі, чым жыццё у няволі
Там жыццё рай, дзе свабоды край!
Якая зямля - такі і хлеб
У каог дзеці, у таго і шчасце
Беларускія вучоныя шукаюць спосабы памяншэння выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу.
Працы некаторых супрацоўнікаў, здаецца, зусім не відно, але без іх ніяк не абысціся.
З самага дзяцінства я вельмі люблю чытаць.
Пра абодзьвух хлопчыкаў можна сказаць, што
яны добрыя хлопцы і добрыя, надзейныя сябры. Выпадак, апісаны ў аповядзе, не змяньшае
каштоўнасці іх сяброўства. Складана даць характарыстыку іх асоб, бо з тэксту
апавядання мы ведаем толькі, што Грыша лепш і лягчэй вучыцца. І ён ніколі не
адмаўляе Лёне ў дапамозе па вучобе. Паводле тэксту, Лёня і Грыша ўсё робяць
разам, і ва ўсім дапамагаюць адзін аднаму. Тое, што здарылася паміж імі пасля
кантрольнай па дарозе дадому - выпрабаванне сяброўства, і, на мой погляд, яны
яго прайшлі. Тое, што Грыша абурыўся на горшую адзнаку, не дзіўна, гэта бывае з
усімі. Больш мяне здзівіла тое, што ён пакінуў сябра аднаго на дарозе. Вядома,
калі б не завіруха, небяспека для жыцця, хлопцы не так востра зразумелі б, што
адбылося, бо гаворка не толькі аб сяброўстве: нікога нельга пакідаць у
небяспечнай сітуацыі. Але гэта - урок на ўсё жыццё, і лепш прайсці яго раней і
зрабіць высновы на будучыню. Бо Грыша ўсвядоміў свой учынак, вельмі перажываў і
карыў сябе за яго, не быў упэўнены, што прыяцель зразумее і даруе.