Драма Янкі Купалы
“Раскіданае гняздо” распавядае гісторыю адной беларускай сям’і, у якой адабралі
зямлю. Спачатку бацька, а потым сын судзяцца з панам, змагаюцца за свой
кавалачак.
Такіх гісторыяў
было шмат на беларускіх землях. Сваім творам Янка Купала адлюстраваў роспач
цэлага народу, які шукае праўды і справядлівасці, і не знаходзіць. Адсюль і
назва твору – “Раскіданае гняздо”. Гняздо тут – гэта не толькі сям’я і дом Зяблікаў.
Дарэчы, прозвішча Зяблікі – таксама сімвалічнае ў творы. Быццам яны птушкі,
гняздо якіх разбурылі, растапталі жорстка і бесчалавечна. Але, праз гэтую
асабістую гісторыю раскіданым гняздом Янка Купала называе ўсю Беларусь, абагульняе
лёсы цэлага народу.
<span>
</span>
<span>У творах Янкі Купалы
нацыянальнае адраджэнне заўсёды займае цэнтральную пазіцыю. Ён шчыра перажывае
за лёс беларусаў, якім выпадае адно выпрабаванне за другім на шляху да простага
чалавечага шчасця – працаваць на сваёй зямлі і жыць спакойна. Менавіта шчасце і
з’яўляецца галоўнай філасофскай праблемай твора “Раскіданае гняздо”. Кожны з
герояў драмы марыць пра шчасце, але кожны бачыць яго па-свойму. У выніку мы
бачым канфлікт, знешні і ўнутраны, паміж героямі і паміж рэчаіснасцю, якая
руйнуе, топча надзеі і “раскідвае” ушчэнт птушынае гняздо. </span>
Мне падабаюцца сонечныя восеньскія дні. У такія дні рознакаляровае лісце на дрэвах быццам зіхаціць. Восеньскае сонца здаецца нават ярчэйшым за летняе, магчыма, таму, што ўвосень часцей, чым летам, ідзе дождж. Шкада, што такое сонца свеціць, ды не грэе.
Мне таксама падабаецца не вельмі моцны дождж, але толькі калі на вуліцы не занадта холадна. Часам я нават знарок не бяру пасарон, каб пагуляць пад каплямі дажджу. Але ў халоднае надвор'е так рабіць няможна, бо існуе небяспека захварэць. А хварэць я не люблю.
І галоўнае, чаму я люблю восень, асабліва верасень, - гэта тое, што пачынае расці шмат грыбоў. Збіраць грыбы - мой любімы від адпачынку. Я заядлы грыбнік, як і мае бацькі. Каб была магчымасць, я не выходзіў бы з лесу. Таму верасень - мой любімы асенні месяц, а восень - мая любімая пара году. І я ніколі не пагаджуся з меркаваннем, што восень - сумная, маркотная, нудлівая пара. Проста людзі не ўмеюць заўважаць тыя нямногія радасці, якія даруе нам восень - цудоўная, на мой погляд, пара.
Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю,на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашага мілага краю,павінны ведаць, што месца, дзе ты нарадзіўся, і жывеш – гэта самы цудоўны падарунак лёсу, самае дарагое, што у нас ёсць.
Патрэбна толькі сэрдцам адчуць еднасць з ім, услухацца ў родны гоман шапатлівыш лясоў, адчуць тую сілу, якую можа даць чалавеку толькі родная зямля, родны кут.
І я адчуваю такую сілу, яднанасць са сваім родным кутам, са сваёй вёскай.
Мая вёска знаходзіцца ў самым сэрцы Палесся, на Жыткаўшчыне, і назва яе- Грычынавічы. Кажуць, што некалі на месцы вёскі было балота, непраходная дрыгва.А называлася гэта балота Грычын. Адсюль і пайшла назва маёй вёскі. Вёска мая невялікая і нічым не адрозніваецца ад іншых.Усяго толькі дзве крамы,школа, дзе л`юцца дзіцячыя галасы. Няма паблізу ні рэчкі, ні возера, ні прадпрыемстваў,фабрык, няма нічога цікавага, на што можна было б звярнуць увагу. Але я любіў і буду любіць свой край такім, які ён ёсць.Для мяне ён заўсёды будзе прыгожым, мілым краем.
Адлятаюць у вырай журавы.так хацелася б паляцець разам з імі і пабачыць,як там,у іншых краінах.Няўжо дзе-небудзь ёсць край, прыгажэйшы за нашу Беларусь, за мой родны куток, дзе чыстыя рэкі, пяшчотныя,шчырыя словы і добрыя людзі? Няўжо дзе-небудзь можна быць шчаслівым, акрамя як на родная зямлі?
А шчаслівымі журавы будуць толькі тады, калі яны вярнуцца да дому, да свайго гнязда.
Так і чалавек. Калі ён паедзе жыць за мяжу, то ягобудзе цягнуць да сваёй Радзімы, да роднага кутка. Дзе б ён ні быў: за марамі, акіянамі, на іншым кантыненце, ён ніколі не забудзе роднай мовы, якой навучыла яго маці.
Прайшла вайна. Маю веску яна таксама не абмінула. Яе палілі, разбуралі, але яна аджывала.І зараз, калі заходзім к ветэранам, ад іх можна пачуць, што Беларусь- цікавы край, мужны, працавіты і гасцінны народ. Пачуць ад тых, хто ў гады вайны змагаўся з ворагам на беларусскай зямлі, у маёй роднай вёсцы.
Многія звязваюць назву майго краю з буслам.Ён таксама белы, чысты, як мой край. Гэта птушка, якая лунае над нашымі краявідамі, выбірае сабе жытло каля паселішчаў чалавека. Згодна з народнымі прыкметамі- буслы прыносяць дабрабыт.
Я гавару так, таму што ў мяне ёсць нешта агульнае з буслам. Я не магу ўявіць сябе без нашых цудоўных краявідаў, без матчынай мовы, без нашыш меладычных песен- ўсяго таго, што называецца двума простымі і такімі чыстымі словамі- родны кут. Яны ўраслі каранямі ў сэрца і адабраць іх можна толькі з жыццём.