Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
У вершы "Беларуская песня" аўтар паказвае нам сваю любоў да свайго роднага краю.
У вершы, мы бачым, як аўтар апісвае прыроду роднага краю:
"Нават мёртвым я згадаю высокія зоркі,
Над ракою барвовай і цёмнай палёт скураная,
Белы ветразь на сініх азёрах, шырокіх і гордых,
І боры-акіяны, і неба - цвіценне льнов. ».
Аўтар параўноўвае свой родны край з квітнеючай грушай: "Ты - наш край. Ты - квітнеючая груша над дзедаўскім домам," і хоча нам даць зразумець, што на самой справе, наш край - гэта квітнеючы край. Ён расквітае і паказвае сваю вытанчаную прыгажосць, але толькі толькі ад чалавека залежыць, ці пабачыць гэты чалавек, такую прыгажосць! Калі б чалавек пачаў прыглядацца ў свой край, то ён бы пачаў заўважаць усю яго прыгажосць і вытанчанасць.
Уладзімір Караткевіч прымушае нас задумацца аб тым, каб мы па-іншаму пачалі ставіцца да свайго роднага краю, пачалі яго любіць і пачалі яго абараняць да апошняга ўздыху.
Идз восень.Па лясах и полях,усе аж зихациць,пазалотай и чырванню.У прывале нясе щодрая восень,сливы и грушы.Для усих подрыхтавала яна пачастунак.
Свой хлеб — і на калодзе абед.
Адзін хлеб не прыядаецца.
Галоднаму і луста смачная.
Хлеб не зяць — паглядзяць ды з'ядзяць.
Хлеб гара не родзіць, але з хлеба не зводзіць.
Ідзеш на часок — бяры хлеба кусок. Едзеш на дзень — бяры хлеба на тыдзень.
Хлеб не свякроў, з'ядзім да Пакроў.
Калі хлеб у возе, то няма бяды ў дарозе.
Здзек над хлебам — грэх.
Хоць вялікая луста, ды ў сярэдзіне пуста.
Не на тое я хлеб спёк, каб ён за парог уцёк.
Абы хлеба кусок — будзе жыць пастушок.
Галоднаму і луста смачная.