1) З другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле. (адасобленай акалічнасцю) 2) Людзі заўсёды чым-небудзь былі заняты: уранку і ўвечары, летам і зімою, у хаце, на двары, у полі, на балоце, у лесе... (аднароднымі членамі) 3) На пустой вуліцы, з торбай цераз плячо, ніжучы босымі нагамі цёмны след
на падбеленай расой траве, ішоў, размахваў доўгай вераўчанай пугай яшчэ
санлівы хлопец-пастух. (адасобленай акалічнасцю і аднароднымі членамі) 4) Журавель варухнуўся, падаўся вочапам да вады, задаволена, радасна зарыпеў. (аднароднымі членамі) 5) Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. (адасобленай акалічнасцю і аднароднымі членамі) 6) Дзяўчына заспяшалася, хутчэй зняла вядро з вочапа і, разліваючы на пясок ваду, падалася к хаце... (аднароднымі членамі і адасобленай акалічнасцю) 7) Поблізу яго, прывязаны да плота, стаяў нязграбны галавасты конь, ляніва штосьці шукаў у траве... (адасобленым азначэннем і аднароднымі членамі) 8) Вась, вазьмі мяне з сабою! (звароткам) 9) Маці падабрала даматканую сваю спадніцу і звычна села на калёсы, спусціўшы з драбінак босыя парэпаныя ногі. (аднароднымі членамі і адасобленай акалічнасцю) 10) Валодзька, здаецца, нічога не хацеў слухацца: ні матчыных добрых слоў, ні дзедавай строгасці, ні братавай пагрозы пугай. (аднароднымі членамі і пабочным словам)
Мой родны кут, як ты мне мілы, забыць цябе не маю сілы. Менавіта так пісаў знакаміты беларускі пісьменнік - Якуб Колас. І я згаджаюся з ім. Родны кут - гэта тое месца, якое назаўсёды застанецца ў тваёй памяці.