Драма Янкі Купалы
“Раскіданае гняздо” распавядае гісторыю адной беларускай сям’і, у якой адабралі
зямлю. Спачатку бацька, а потым сын судзяцца з панам, змагаюцца за свой
кавалачак.
Такіх гісторыяў
было шмат на беларускіх землях. Сваім творам Янка Купала адлюстраваў роспач
цэлага народу, які шукае праўды і справядлівасці, і не знаходзіць. Адсюль і
назва твору – “Раскіданае гняздо”. Гняздо тут – гэта не толькі сям’я і дом Зяблікаў.
Дарэчы, прозвішча Зяблікі – таксама сімвалічнае ў творы. Быццам яны птушкі,
гняздо якіх разбурылі, растапталі жорстка і бесчалавечна. Але, праз гэтую
асабістую гісторыю раскіданым гняздом Янка Купала называе ўсю Беларусь, абагульняе
лёсы цэлага народу.
<span>
</span>
<span>У творах Янкі Купалы
нацыянальнае адраджэнне заўсёды займае цэнтральную пазіцыю. Ён шчыра перажывае
за лёс беларусаў, якім выпадае адно выпрабаванне за другім на шляху да простага
чалавечага шчасця – працаваць на сваёй зямлі і жыць спакойна. Менавіта шчасце і
з’яўляецца галоўнай філасофскай праблемай твора “Раскіданае гняздо”. Кожны з
герояў драмы марыць пра шчасце, але кожны бачыць яго па-свойму. У выніку мы
бачым канфлікт, знешні і ўнутраны, паміж героямі і паміж рэчаіснасцю, якая
руйнуе, топча надзеі і “раскідвае” ушчэнт птушынае гняздо. </span>
Дай пожалуйсто,Если что то: Мооолююю
Расце на гэтым агародзе бульба, цвіце мак, уздымаюць галоўкі сланечнікі (Б. Сачанка)
Чарнела неба ад хмар, шумеў голым веццем узлесак. (В. Быкаў)
Нарэшце ўвайшлі ў лес; пад нагамі зашапацела пажоўклае, пакарабачанае лісце. (І. Гурскі)
Трапечуць чырванаватым лісцем маладыя асінкі, хваляцца сваімі ярка-чырвонымі гронкамі стройныя рабіны. (А. Раткевіч)
Цвітуць лугі, жаўцее проса, уздымае жыта каласы (С.Грахоўскі).