У драме паказана разарэнне і збядненне працоўнага беларускага сялянства. Гэты твор аб рэвалюцыйных імкненнях беларускага народа аб яго сацыяльных і нацыянальных спадзяваннях. Тэма "Раскіданага гнязда” ўзята з жыцця. У аснову сюжэта п'есы пакладзены канкрэтны гістарычны факт, выпадак у сям'і Луцэвічаў. З аўтабіяграфіі Янкі Купалы вядома, што яго продкі доўгі час арандавалі зямлю, якая належала князю Радзівілу. Але па нейкім прычынам ён адбірае гэту зямлю у дзеда.
Падзеі у драме паказаны у 1905г., калі народныя масы узняліся на змаганне за свае правы і свабоду. У п'есе ставіцца пытанне: дзе шляхі да свабоды і шчасця, дзе праўда, як выратаваць сям'ю ад галечы.
Лявон і Марыля шукаюць праўды з дапамогай закона. Яны прывыклі пакарацца і жывуць надзеяй на літасць, на справядлівае рашэнне суда. Лявон – нястомны працаўнік, спагадлівы бацька. Ён моцна і самаахвярна любіць сваю зямлю-карміцельку, аддае ёй усе сілы, не можа жыць без яе. Лявон лічыць зямлю, на якой працуе, сваёй уласнасцю. Яна належыць яму па праву спадчыны, перайшла ад дзядоў і бацькоў. Лявон лічыць, што царскі суд узаконіць яго права на зямлю, якую хоча адабраць паніч, але дарэмна: суд і закон на баку памешчыка. У Лявона страчана апошняя надзея на справядлівасць. Даведзены да роспачы і адчаю, Лявон канчае жыццё прыгубствам. Самагубства Лявона — пратэст супраць несправядлівасці, але пратэст чалавека знясіленага жыццём, не здольнага больш супраціўляцца эксплуататарам. Трагедыя Лявона у тым што ён не бачыць і не ведае сапраўдных шляхоў за волю і зямлю. Толькі перад смерцю ён пачынае разумець, што праз суд нельга дабіцца праўды.
Жонка Лявона Марыля неяк нагадвае свайго мужа, але адрозніваецца вынослівасцю, жыццё-устойлівасцю, гэта маці-пакутніца. Шмат гора бачыла Марыля і мала радасці. Непасільная праца, беднасць, надарвалі яе сілы, цяжкая хвароба прыкавала да ложка, але яна мужна пераносіць усе нягоды жыцця. Набожная жанчына бачыць свае гора і тлумачыць гэта "божай карай". Нягледзячы на усе гэта яна захавала душэўную мяккасць і спагадлівасць, моцна любіць сваіх дзяцей. Яна хоча выхаваць іх і выратаваць ад смерці. Маці у адчаі, што трэба разам з дзецьмі ісці на бадзянне па свеце. На вечныя мукі і здзекі. Яна сабе і дзецям шые жабрацкія торбы. У характары жанчыны шмат цярплівасці і пакорлівасці. Маці хоча прымірыць Сымона з панічам, угаворвае яго ісці у панскі двор на службу. Але сын разумее свае жыццё па-іншаму. Ён лічыць, што прымірэнне з панічам было б здрадай, адступнасцю, прыніжэннем чалавечай годнасці. Вось чаму ён асуджае сястру Зоську за сувязь з панічом.
Купала паказвае, як пад уплывам усяго перажытага: смерць бацькі, ганьба сястры, страта зямлі, разбурэнне гаспадаркі, размова з незнаёмым, Сымон духоўна аднаўляецца, расце яго свядомасць, змяняюцца погляды на жыццё. Цяпер ён разумее, што царскі закон не можа абараніць інтарэсаў працоўнага чалавека, "трэба ваяваць розумам, а не тапаром” і гэтаму ён вучыць другіх. Сымон знаходзіць сваю сапраўдную мэту у жыцці – уступае на рэвалюцыйны шлях барацьбы. Стаць на гэты шлях яму дапамагае незнаёмы. Разам з ім Сымон ідзе на "вялікі сход па бацькаўшчыну” змагацца за агульныя інтарэсы.